Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН

Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац абвясціў генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша персонай нон грата і забараніў яму ўезд у краіну.

02.10.2024 / 17:59

Антоніу Гутэрыш. Фота: AP Photo/Yuki Iwamura

«Той, хто не можа адназначна асудзіць жудасны напад Ірана на Ізраіль, як гэта зрабілі амаль усе краіны свету, не заслугоўвае ступаць на ізраільскую зямлю», — заявіў Кац.

Напярэдадні Іран выпусціў больш за 180 балістычных ракет па Ізраілю на фоне эскалацыі канфлікту паміж ліванскай шыіцкай групоўкай «Хезбала», якую падтрымлівае Іран, і Ізраілем.

Гутэрыш у аўторак выступіў з кароткай заявай, у якой згадаў толькі «апошнія атакі на Блізкім Усходзе» і асудзіў «пашырэнне блізкаўсходняга канфлікту з яго чарговай эскалацыяй». Раней у аўторак Ізраіль адправіў войскі на поўдзень Лівана.

«Ізраіль працягне абараняць сваіх грамадзян і адстойваць сваю нацыянальную годнасць, з Антоніу Гутэрышам ці без яго», — заявіў Ісраэль Кац.

Пасля таго Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН асудзіў атаку Ірана супраць Ізраіля больш рашуча. Ён сказаў, што «смяротны цыкл гвалту па прынцыпе «вока за вока» павінен спыніцца». Паводле яго слоў, такія дзеянні Ірана не змяншаюць пакут палесцінскага народа.

Армія Ізраіля вядзе жорсткія баі на поўдні Лівана

«Хай вымятаюцца». Вярхоўны лідар Ірана заявіў, што Захад не павінен умешвацца ў справы Блізкага Усходу

«Іран зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе». Ізраіль пагражае адказам на ўдары Тэгерана па сваёй тэрыторыі

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі

Nashaniva.com