Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне

Сабакам, якія выжылі, цяпер шукаюць дом.

03.10.2024 / 09:00

Адбылося ўсё напрыканцы верасня ў аграгарадку Крывічы Салігорскага раёна. Жанчына знайшла ледзь жывых шчанюкоў і іх забітую маці. На відэа ў сацсетках сцвярджаецца, што сабак збівалі камянямі, а іх маці павесілі.

Намаганнямі валанцёраў двух шчанюкоў прывезлі ў ветэрынарную клініку ў Мінск. Нядаўна з’явілася інфармацыя, што іх атрымалася выратаваць, цяпер сабакам шукаюць новых гаспадароў.

View this post on Instagram

A post shared by Инна Соколова (@innasokolova2718)

Блогерка, якая апублікавала ролік, сцвярджае, што ў яе ёсць відэа, на якім іншая жанчына прызнаецца, што гэта яна з кімсьці забівала жывёл. Таксама сцвярджаецца, што справай займаецца міліцыя.

Сітуацыяй абурылася і «Міс Беларусь» Элеанора Качалоўская. «Чаму маўчаць СМІ?» — напісала яна ў інстаграме.

Упершыню ў Беларусі сабаку паставілі адразу два біянічныя пратэзы

У Бабруйску шукаюць мужчыну, які збіў сабаку на дзіцячай пляцоўцы

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?

Жыхарка Салігорска выкінула сабаку з акна дзявятага паверха

Nashaniva.com