У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж

Здарэнне адбылося ў аэрапорце Фрэдэрыка Шапэна.

03.10.2024 / 13:35

Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

У варшаўскім аэрапорце імя Шапэна выбухнуў багаж. На шчасце, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, 

На месца здарэння прыбылі службы, якія заявілі, што прычынай выбуху стаў ускрыты кантэйнер з сухім лёдам, які змяшчае біялагічны матэрыял, паведамляе RMF FM.

Nashaniva.com