Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

Суд пачнецца праз два тыдні.

03.10.2024 / 14:01

Палітвязень Андрэй Паротнікаў

Андрэю Паротнікаву 46 гадоў. У маладосці служыў у міліцыі. Вядомы як палітычны і вайсковы аналітык, вёў уласны блог Belarus Security Blog. У 2022 годзе Андрэя Паротнікава пазбавілі звання капітана міліцыі запаса.

Пра яго затрыманне «Наша Ніва» паведамляла ў сакавіку 2023 года. Праз паўгода канал АНТ выпусціў фільм, у якім кадэбісты распавялі, у чым абвінавачваюць Паротнікава — у тым, што ён веў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.

У выніку яму выставілі наступнае абвінавачванне:

Паротнікаву можа пагражаць да 20 гадоў калоніі.

Працэс пачынаецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка. Ён жа вёў працэсы над Пратасевічам і іншымі фігурантамі справы Нехта, а таксама анархістам Ігарам Аліневічам і яго паплечнікамі.

КДБ вёў «агентурныя гульні» з удзелам Паротнікава пасля таго, як «Наша Ніва» паведаміла пра яго затрыманне

Лукашэнка пазбавіў званняў 80 афіцэраў, у тым ліку з КДБ і ўласнай Службы бяспекі. Ашаламляльнае прызнанне, наколькі шмат праціўнікаў рэжыму ўнутры сілавых структур

Прапаганда выпусціла фільм пра аналітыка Андрэя Паротнікава і паказала, як запісвалі размовы з яго тэлефона

Nashaniva.com