Расійскага акцёра Васілія Ліванава шпіталізавалі ў цяжкім стане
Народны артыст Расіі Васілій Ліванаў шпіталізаваны ў рэанімацыю аддзялення неўралогіі НДІ Скліфасоўскага, ён у цяжкім стане, паведамілі РІА Навіны ў бальніцы.
03.10.2024 / 13:51
Некалькі дзён таму акцёра шпіталізавалі з падазрэннем на інсульт, але тады ўсё абышлося.
Ліванаву — 89 гадоў. На прасторах былога СССР ён праславіўся дзякуючы ролі Шэрлака Холмса ў знакамітым савецкім міні-серыяле. Таксама ягоным голасам гавораць героі культавых савецкіх мультфільмаў: Карлсан, кракадзіл Гена, Удаў.