Гайдукевіч прапанаваў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «прыехаць, адседзець і жыць далей»

Такую шчодрую прапанову ліберальны дэмакрат агучыў у эфіры сталічнага радыё.

03.10.2024 / 14:02

Алег Гайдукевіч. Скрыншот БТ

Дэпутат ад ЛДПР і былы міліцыянт Алег Гайдукевіч прапанаваў прыехаць на радзіму і адседзець беларусам, якія не здзяйснялі ніякіх злачынстваў. Разважаючы пра нібыта актыўную працу КДБ за мяжой, Гайдукевіч вырашыў падзяліць беларусаў, якія з'ехалі на «нармальных збеглых» і «здраднікаў». Для першых у яго з'явілася раптоўная суперпрапанова.

«Нармальным беглым, якія не здзяйснялі злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, рэкамендаваў і буду рэкамендаваць прыехаць, адседзець гэты адміністрацыйны або крымінальны тэрмін і жыць», — заявіў Гайдукевіч.

Іншая катэгорыя эмігрантаў Гайдукевічу не патрэбная. Іх па вяртанні ў Беларусь, праўда, таксама прапануецца пасадзіць, але без права на памілаванне.

Nashaniva.com