На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ

У сераду на КПП у Кяну (з беларускага боку — Гудагай) з Беларусі прыйшоў транзітны цягнік Масква — Калінінград. 

03.10.2024 / 14:24

На адным з вагонаў памежнікі заўважылі нанесены чорнай фарбай сімвал расійскай арміі Z і надпіс ZOV (лацінскімі літарамі). На іншым вагоне быў надпіс на расійскай мове: «Вільнус — горад Расіі», паведамляе Delfi.lt.

Фота: VSAT

Персанал цягніка не мог растлумачыць, адкуль узяліся гэтыя надпісы», — адзначае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

Згодна з дзейнымі ў Літве законамі, персанал цягніка абавязалі неадкладна прыбраць усе гэтыя надпісы. Супрацоўнікі САДМ адзначылі, што калі надпісы не прыбяруць, то пасажырам давядзецца перасесці ў іншыя вагоны, а вагоны з надпісамі адчэпяць і на тэрыторыю Літвы не прапусцяць.

Фота: VSAT

Начальнік цягніка са сваімі падначаленымі пад наглядам памежнікаў сцерлі надпісы і літары з дапамогай пяску.

Але цікава, што слова «Вільня» (Вільнюс) была напісана праз «у».

У цэнтры Вільні з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску. Але да манеры напісання ёсць вялікія пытанні

Nashaniva.com