У Беларусі хутка з'явяцца некалькі новых расійскіх франшыз
Сёння ў Беларусі працуюць каля 730 франшыз, 270 з іх — з Расіі. Па інфармацыі Forbes, неўзабаве яшчэ некалькі расійскіх сетак плануюць выйсці на беларускі рынак.
03.10.2024 / 15:47
Фота ілюстрацыйнае
Вядома, што рэкламныя кампаніі па пошуку франчайзі ў Беларусі запусцілі сетка грыль-бараў «ШашлыкOFF», сетка рэстаранаў «Хачапуры Марыка» і «Хачапуры Хлеб і Віно».
Кампанія «Окна-Нова», якая займаецца шкленнем і дызайнам балконаў, ужо вядзе перамовы з патэнцыйнымі беларускімі партнёрамі.
Ёсць таксама кампаніі, якія ўжо выйшлі на беларускі рынак, але плануюць пашыраць колькасць франчайзі. Напрыклад, ювелірны брэнд «Адамас» хоча да канца 2025 года адкрыць у Беларусі дзесяць новых гандлёвых пунктаў.
Будзе пашырацца і расійская сетка клінік лазернай эпіляцыі «Лазер Лав», якая не так даўно адкрыла ў Мінску першы партнёрскі пункт.
У Мінску гуляюць у незвычайную «Мафію». Чалавек, які вылятае, сапраўды правальваецца ў прорву
Стала вядома, каму адышла частка «Вострава чысціні»
Стала вядома, хто той «нармальны беларус», які набыў былы «Макдональдс» у Беларусі