Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»

Па інфармацыі крыніц выдання Bild і відавочцаў, Ізраіль уначы нанес серыю бомбавых удараў па адзінай у Сірыі расійскай авіябазе Хмейнім, каб знішчыць партыю іранскай зброі, якая прызначалася ліванскай «Хезбале».

03.10.2024 / 18:07

Кадр імавернага бомбавага ўдару ізраільскіх самалётаў па расійскай авіябазе Хмейнім у Сірыі. Фота: Bild

Мінулай ноччу побач з адзінай расійскай авіябазай у Сірыі прагрымела серыя магутных выбухаў. Такім чынам Ізраіль спрабаваў знішчыць партыю іранскай зброі, якую планавалі даставіць баевікам «Хезбалы» праз расійскую базу, паведамляе выданне Bild.

На фатаграфіях і відэа, знятых відавочцамі ў сірыйскім горадзе Джэбла, былі бачныя магутныя выбухі з боку расійскай авіябазы Хмеймім, якая знаходзіцца за пяць кіламетраў ад горада. Праз некаторы час пасля серыі выбухаў члены руху «Хезбала» і сірыйскія журналісты паведамілі, што самалёты Ізраіля атакавалі расійскую базу.

«Ізраільская атака была накіравана на склад унутры расійскай базы Хмеймім. Ізраіль разбамбіў базу праз гадзіну пасля прыбыцця на яе іранскага самалёта грузавой авіякампаніі Qeshm Fars Air», — напісаў журналіст сірыйскай тэлерадыёкампаніі Syria TV Абдулла аль-Муса, перадае Bild.

Па інфармацыі адной з крыніц выдання, іранскі самалёт прылятаў на расійскую базу а 10-й раніцы ў сераду і пакінуў аэрадром а 5-й гадзіне вечара, за восем гадзін да начных атак Ізраіля. Прычынай нападаў стаў груз, які перавозіўся пад выглядам гуманітарнай дапамогі для ліванцаў.

Але па іншых звестках, іранская зброя магла быць знішчана за 700 метраў ад расійскай базы, дзе яна захоўвалася пасля дастаўкі іранскім самалётам. Расія пры гэтым спрабавала збіць ізраільскія ракеты, але беспаспяхова.

Ізраіль абвясціў пра забойства прэм'ер-міністра сектара Газа

«Іран зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе». Ізраіль пагражае адказам на ўдары Тэгерана па сваёй тэрыторыі

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Nashaniva.com