«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА
У Азербайджане «Дынама» прайграла сёння шатландскаму «Хартсу» — 1:2.
03.10.2024 / 21:39
Скрыншот трансляцыі СТБ
Чэмпіён Беларусі стартаваў сёння ў асноўным раўндзе футбольнай Лігі канферэнцый.
Першым супернікам мінчукоў быў эдынбургскі «Хартс», які гібее на дне турнірнай табліцы шатландскага чэмпіянату, а ўвесну фінішаваў трэцім.
«Дынама» адкрыла лік у матчы. З падачы бразільца Рая Лопэса забіў нігерыйскі форвард беларускага клуба Стывен Альфрэд. А ў канцы першага тайма ў свае вароты мяч зрэзаў капітан Сяргей Паліцевіч — 1:1.
А потым «Дынама» прапусціла на перадапошняй хвіліне сустрэчы — 1:2.
Наступны матч «Дынама» згуляе 24 кастрычніка ў гасцях з фінскім ХІКам. 7 лістапада — матч у Варшаве з «Легіяй».
Таксама беларускі клуб згуляе з «Капенгагенам», грэцкім «Панацінаікасам» і паўночнаірландскім «Ларнам». Хатнія матчы «Дынама» будзе праводзіць у Азербайджане.
«Легія» сёння выйграла ў іспанскага «Бетыса» 1:0, а «Ларн» прайграў нарвежскаму «Мёльдэ» — 0:3,
Упершыню за доўгі час беларускі клуб згуляе ў асноўным раўндзе футбольных еўракубкаў
Тэлеканал СТБ пакажа матчы мінскага «Дынама» ў Лізе канферэнцый
Ліянель Месі заваяваў 46-ты тытул у кар'еры