Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў

Амерыканская акторка Анджэліна Джолі, якая нядаўна прэзентавала фільм «Марыя» пра Марыю Калас, пачала стасункі з брытанскім рэперам Akala, піша Daily Mail.

04.10.2024 / 09:27

Фота з інстаграма Анджэліны Джолі

Нядаўна Анджэліна Джолі запісала інтэрв'ю з санграйтарам Mustafa, які прайшоў у Atelier Jolie. Сярод гасцей, якія наведалі запіс інтэрв'ю, быў рэпер Akala.

Гэта не першы публічны выхад Джолі, які таксама наведаў рэпер. Нядаўна Akala прыбыў на прэм'еру фільма «Марыя» падчас Нью-Ёркскага кінафестывалю, які наведалі і дзеці Анджэліны Джолі.

Фота: @atelierjolieofficial/Instagram

Пару неаднаразова бачылі разам на публіцы. СМІ пісалі, што Джолі і Akala бачылі разам, калі яны выходзілі з гатэля, у якім спынілася акторка ў Італіі падчас Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю ў жніўні.

Па даных часопіса People, пара ўсяго толькі сябры, а вось In Touch сцвярджае, што яны сустракаюцца больш за год. Нібыта Akala разам з дочкамі Джолі Захарай і Шайла наведалі літаратурны фестываль Calabash на Ямайцы ў маі мінулага года.

Розніца ва ўзросце паміж імі складае дзевяць гадоў.

Nashaniva.com