У Лоеве сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта фатаграфаваў вайскоўцаў

Увагу на мужчыну звярнуў спецназ Міністэрства абароны.

04.10.2024 / 11:38

Ілюстрацыйнае фота

Аўтары міліцэйскага тэлеграм-канала пішуць, што сілавікі падышлі да мужчыны «пагутарыць», і выявілі ў тэлефоне беларуса мноства фота і відэа з вайскоўцамі і тэхнікай на мяжы Беларусі.

Таксама паведамляецца, што «былі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы».

Спецназаўцы перадалі затрыманага мужчыну ГУБАЗіКу.

Nashaniva.com