Футбаліста, які праламаў нагой патрыятычны банэр, дыскваліфікавалі на адну гульню
Ягор Зубовіч будзе адсутнічаць у заяўцы «Нёмана» на матч 24-га тура чэмпіянату Беларусі супраць дзяржынскага «Арсенала».
04.10.2024 / 12:22
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу прыняў рашэнне дыскваліфікаваць гульца на адзін матч. Акрамя таго, Зубовіча абавязалі выплаціць штраф у 10 базавых (400 рублёў), піша football.by.
Ягора абвінавацілі па артыкуле 100 дысцыплінарнага кодэкса. Пакінуўшы поле ў матчы 23-га тура са «Славіяй», нападнік разбіў нагой банер «80 гадоў вызвалення».
Пасля таго, як Зубовіч разбіў банэр, ён апублікаваў відэа з выбачэннямі, а таксама ўсклаў кветкі да помніка Перамогі.
Футбаліст «Нёмана» ў парыве гневу даў выспятка надпісу «80 гадоў вызвалення» ВІДЭА
Футбаліст «Нёмана», які разбіў учора патрыятычны шчыт, запісаў відэа з выбачэннямі