У мінскіх кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

У некаторых жылых дамах сталіцы ў пятніцу пачалі ўключаць ацяпленне. Аб пацяплелых батарэях паведамляюць жыхары Кастрычніцкага раёна.

04.10.2024 / 12:51

Гарадскія ўлады папярэджваюць, што сістэму ацяплення ў жылых дамах запускаюць пасля прыняцця рашэння Мінгарвыканкама, гэта можа быць на працягу пяці рабочых дзён.

Пры гэтым дапускаецца разпаветрыванне сістэмы ацяплення на працягу 10 сутак пасля запуску ацяплення.

З 1 кастрычніка ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны паступова пачалі ўключаць ацяпленне ў сацыяльных установах.

Сёлета ўрад змяніў умовы, пры якіх уключаюць ацяпленне ў пачатку ацяпляльнага сезона. Так, у жылых дамах ацяпленне ўключаюць пры сярэдняй тэмпературы 8°C на працягу трох дзён.

Nashaniva.com