Пуцін фактычна запрасіў Лукашэнку на свой дзень народзінаў

Аляксандр Лукашэнка ў пачатку наступнага тыдня здзейсніць візіт у Маскву. Як паведаміў на брыфінгу Дзмітрый Пяскоў, у расійскай сталіцы адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

04.10.2024 / 13:14

Фота: прэс-службы прэзідэнта Расіі 

«На наступным тыдні будзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД, поўнафарматнае, з такім досыць поўным парадкам дня», — цытуе яго ТАСС.

Пяскоў дадаў, што 7 кастрычніка «ўвечары будуць кіраўнікі дзяржаў СНД у прэзідэнта» Уладзіміра Пуціна.

Дарэчы, 7 кастрычніка Пуціну споўніцца 72 гады.

Nashaniva.com