Мінчука пачалі судзіць за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях»

Крымінальную справу супраць Аскера Аллахвярдзіева пачалі разглядаць сёння ў закрытым рэжыме ў Мінскім гарадскім судзе.

04.10.2024 / 13:49

Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Працэс вядзе Святлана Чарапанава, піша «Вясна».

Па гэтым артыкуле хлопцу пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва «Укантакце» ў ліпені.

Nashaniva.com