Асуджанаму на 20 гадоў анархісту дадалі яшчэ два гады
Асуджанаму на 20 гадоў калоніі анархісту Сяргею Раманаву дадалі яшчэ 2 гады паводле артыкула аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі, паведамляе «Медыязона».
04.10.2024 / 13:56
Суд над Раманавым прайшоў у канцы верасня. Гэта другі суд па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні ў дачыненні да Раманава.
У сакавіку мінулага года суд Ваўкавыскага раёна да 20 гадоў зняволення дадаў яшчэ 11 месяцаў пазбаўлення волі, пасля чаго анархіста перавялі ў ПК №9 горада Горкі.