У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»
У Беларусі на папулярных маркетплэйсах пачалі прадаваць корм для так званых «квадробераў» — прадстаўнікоў моладзевай субкультуры, што пераймаюць жывёл. Гэты корм з’явіўся ў адказ на новую хвалю захаплення сярод падлеткаў і дзяцей, якія носяць маскі, хвасты і імітуюць паводзіны катоў, сабак або іншых жывёл, піша Telegraf.news.
04.10.2024 / 16:16
Фота ілюстрацыйнае
Пакуль не пазначаныя канкрэтныя дэталі складу гэтага корму, але, зыходзячы з апісання, ён, верагодна, прызначаны для стварэння гульнявога працэсу, а не як рэальны харчовы прадукт. Падобная прадукцыя, хутчэй за ўсё, арыентавана на тых, хто жадае «заглыбіцца» ў вобраз жывёл у межах субкультуры, і з'яўляецца элементам манетызацыі гэтага трэнду.
За ўпакоўку вагой 200 г просяць каля 11 беларускіх рублёў, упакоўка 600 г каштуе 33 рублі.
Гэта субкультура актыўна развіваецца сярод моладзі, а на маркетплэйсах ужо прадаюцца розныя атрыбуты кшталту масак, хвастоў, і цяпер вось і корму, як прэзентуецца, «для сапраўдных квадробераў».
Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя
Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў
Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам
У Магілёве квадроберы захацелі пазнаёміцца з сабакам. Але той гэтага не ацаніў ВІДЭА
У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?