У Францыі з-за скарачэння сусветнага попыту на віно знішчаць частку вінаграднікаў
Францыя, якая з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам віна ў свеце, атрымала ад Еўрасаюза 120 млн еўра на знішчэнне часткі вінаграднікаў у краіне ў сувязі са скарачэннем сусветнага попыту на гэты напой, паведамляе Bloomberg.
04.10.2024 / 20:05
Фота: pexels.com
Міністэрства сельскай гаспадаркі Францыі заявіла, што Еўрапейская камісія зацвердзіла фінансаванне на высяканне вінаграднікаў па стаўцы 4 тысячы еўра за гектар.
Усяго на гэтыя мэты будзе выдзелена 120 млн еўра, што азначае скарачэнне каля 30 тысяч гектараў вінаграднікаў, што складае прыблізна 4% ад агульнай плошчы вінаграднікаў у краіне.
«Сітуацыя ў вінаробным сектары сапраўды выклікае занепакоенасць: прагназуецца рэзкае скарачэнне ўраджаю з-за змены клімату, падзення спажывання віна і вельмі высокай канкурэнцыі», — паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі Францыі.
Адзначаецца, што сусветнае спажыванне віна працягвае зніжацца, а ўзровень вытворчасці ў мінулым годзе дасягнуў мінімуму за апошнія 60 гадоў.
У Францыі агульная плошча вінаграднікаў складае 789 тысяч гектараў, што складае 11% ад сусветнай плошчы вінаграднікаў.
Чакаецца, што вытворчасць віна ў краіне сёлета знізіцца да 40-43 мільёнаў гекталітраў (у 2023 годзе было 48 млн).
Колькі ў сярэднім алкаголю выпівае беларус?
Недалёка ад Мінска будуюць завод для вырабу віскі
На фоне разваг пра шмурдзяк Расія дазволіла імпартаваць віно яшчэ аднаго беларускага завода
Беларускія віны ў Расіі хочуць маркіраваць налепкамі «гэта не віно»