Улады Польшчы бяруцца ставіць на мяжы з Беларуссю «Усходні шчыт»

Улады Польшчы плануюць да канца 2024 года пачаць усталяванне абарончых умацаванняў на межах з Беларуссю і Расіяй у рамках праграмы «Усходні шчыт». Намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчак паведаміў, што першыя выпрабаванні кампанентаў абарончых умацаванняў пачнуцца цягам трох тыдняў.

04.10.2024 / 21:47

Мэта «Усходняга шчыта» — абараніць Польшчу ад нелегальнай міграцыі і магчымага ваеннага ўварвання з боку Беларусі і Расіі. Праграма прадугледжвае будаўніцтва новых умацаванняў, платоў, стварэнне спецыяльных лясных насаджэнняў і змяненне формы рэльефу мяжы Польшчы з дзвюма краінамі.

Цэзарый Томчык таксама расказаў, што Польшча змагла прыцягнуць да рэалізацыі праекта краіны Балтыі, а таксама войскі Вялікабрытаніі і ЗША.

Яшчэ пры папярэднім польскім урадзе на мяжы Польшчы з Беларуссю быў пабудаваны шматкіламетровы плот, але ягоную эфектыўнасць Томчык ацаніў вельмі скептычна:

«Мы засталі дзіравы плот — ён павінен быў служыць заслонам ад усяго, што пагражае нам з усходу, але аказаўся дзіравым, як рэшата», — адзначыў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Цалкам скончыць будаўніцтва лініі абароны плануецца да 2028 года. Каштаваць праграма будзе каля 10 млрд злотых (каля $2,6 млрд).

Польшча павялічыць кантынгент на мяжы да 17 тысяч салдат

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

МЗС заступілася за жывёл

Міністр абароны Польшчы: Cітуацыя на мяжы з Беларуссю сур'ёзная, ціск узмацніўся

Nashaniva.com