Палова боепрыпасаў, якія расійская армія выкарыстоўвае ва Украіне, паўночнакарэйскія

Паўночная Карэя перадае Расіі каля 3 мільёнаў снарадаў за год.

05.10.2024 / 14:14

Экс-міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас візіту ў КНДР у ліпені 2023 года. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Паўночная Карэя пастаўляе ў Расію каля 3 млн снарадаў на год, гэта палова ўсіх боепрыпасаў, якія расійскае войска выкарыстоўвае на вайне ва Украіне, паведамілі The Times крыніцы ў заходняй разведцы.

Паводле іх звестак, нягледзячы на дрэнную якасць боепрыпасаў з КНДР, іх агульная колькасць дазволіла расійскім войскам задаволіць снарадны голад і дамагчыся поспехаў на фронце, такіх, як захоп Вуглядара.

Кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў заяўляў, што пастаўкі снарадаў з КНДР схіляюць чашу вагаў на карысць Расіі.

«Наша самая вялікая праблема з усіх гэтых саюзнікаў Расіі — гэта Паўночная Карэя. Бо з тым аб'ёмам ваеннай прадукцыі, які яны пастаўляюць, яны фактычна ўплываюць на інтэнсіўнасць баявых дзеянняў», — казаў ён.

У канцы чэрвеня The Washington Post пісаў, што Паўночная Карэя паставіла ў Расею блізу 1,6 млн артылерыйскіх снарадаў са жніўня мінулага года да студзеня 2024 года, нагадвае The Moscow Times.

Nashaniva.com