Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне

Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк падвёў у фэйсбуку вынікі сваёй сумеснай з Паўлам Вусавым паездкі ва Украіну з 21 верасня па 1 кастрычніка.

05.10.2024 / 19:28

Зянон Пазняк у Кіеве. Фота: facebook.com/pavel.usov.10

Паводле слоў Зянона Пазняка, галоўнай задачай візіту было «падрыхтаваць грунт дзеля супольных дзеянняў беларускіх змагарных аддзелаў на перыяд вызвалення Беларусі». І паездкай ён задаволены, бо сустрэўся там

«з беларускімі ваярамі палка імя Каліноўскага і вайсковага аддзела «Тур» (дзейнічае ў Курскай вобласці), з камандзірам палка Каліноўскага Паўлам Шурмеем, з сябрамі грамадскага руху «Каліноўцы», а таксама з украінскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі».

У тым ліку Пазняк з Вусавым з'ездзілі ў горад Сумы, які, як падкрэсліваецца, знаходзіцца на мяжы з Курскай вобласцю. 

Таксама гэтую паездку выкарысталі, каб перагнаць у Кіеў аўтамабіль «Фольксваген», ахвяраваны для Палка Каліноўскага беларусамі Бельгіі. Акрамя таго, палку перадалі два дроны FPV ад суполкі «Вольнай Беларусі», якая збірае дроны. А яшчэ фундацыя «Вольная Беларусь» на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для палка бінакуляр начнога бачання коштам шэсць з паловай тысяч еўра для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час. 

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву

Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто

Усаў: Пазняк нe ставіць свае палітычныя погляды вышэй за жыццё Калеснікавай

Пазняк: Калеснікава — поўнае палітычнае нішто

Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў

Nashaniva.com