Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы

60-гадовая галівудская зорка Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках у суботу, 5 кастрычніка, на знакамітым аўтадроме «Індыянапаліс Матор Спідвэй» у рамках чэмпіянату Toyota GR. Аўтамабіль, за стырном якога знаходзіўся акцёр, вылецеў за межы трасы, піша sport-express.ru.

06.10.2024 / 19:58

Кіяну Рыўз. Фота: Indianapolis Motor Speedway

На 45-й хвіліне гонкі Рыўз разгубіўся пры выхадзе з павароту і апынуўся на траве. Абышлося без траўмаў, ён паспеў своечасова затармазіць. Кіяну вярнуўся на трасу і працягнуў удзел у гонцы.

Але і на гэтым яго няўдачы не скончыліся — на 14-м павароце першага круга акцёру ўдалося пазбегнуць сутыкнення з іншай машынай.

У выніку зорка франшызы «Матрыца» заняў 25-е месца сярод 35 удзельнікаў. У нядзелю, 6 кастрычніка, адбудзецца другі заезд.

Гоначны камбінезон акцёра быў афарбаваны ў чырвоны і чорны колеры, а сам Рыўз кіраваў аўтамабілем №92 BRZRKR, на якім была размешчана рэклама яго графічнага рамана «Кніга іншага месца» (the Book of Elsewhere). Гэты экшэн-твор пра супергероя Кіяну напісаў у сааўтарстве з брытанскім фантастам Чайнай Томам Мьевілям. Па ёй ужо ствараецца кінаадаптацыя.

У Рыўза ўжо ёсць досвед удзелу ў аўтагонках. У 2009 годзе Кіяну выйграў гонку сярод знакамітасцяў, якая праходзіла ў Лонг-Біч у Каліфорніі. Рыўз часты госць на розных этапах «Формулы-1».

Акрамя таго, у галівудскай зоркі вялікая калекцыя спорткараў і байкаў, а таксама ўласная фірма ARCH Motorcycle, якая займаецца вытворчасцю матацыклаў па індывідуальнай замове.

Саладуха, Лукашэнка і нават Кіяну Рыўз. Псіхолаг — пра тое, хто такія нарцысы

Кіяну Рыўз і ягоны гурт выступілі на сцэне ўпершыню за 20 гадоў

Nashaniva.com