Аўто на мінскім праспекце ўляцела ў святлафор і перакулілася ВІДЭА

Аварыя здарылася ў сталіцы на праспекце Машэрава каля дома №76а.

06.10.2024 / 22:22

Фота тут і далей: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы кіроўца Toyota ўвечары нядзелі 6 кастрычніка ехаў па праспекце і не справіўся з кіраваннем. Мужчына наехаў на святлафор, пасля чаго яго аўтамабіль перакуліўся, паведамляе ДАІ Мінска.

У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска і раённага аддзела па НС.

Nashaniva.com