Лукашэнка паляцеў у Расію

Аляксандр Лукашэнка пачаў рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Плануецца, што 8 кастрычніка ў Маскве ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.

07.10.2024 / 09:57

Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Чакаецца, што кіраўнікі краін Садружнасці разгледзяць пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтвам.

Праграмай рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны мерапрыемствы ў рамках нефармальных зносін лідараў краін СНД.

Nashaniva.com