Зборная Паўночнай Ірландыі не стане байкатаваць матч з Беларуссю
Раней да байкоту заклікалі ва ўрадзе Брытаніі.
07.10.2024 / 14:48
Зборная Паўночнай Ірландыі правядзе матч футбольнай Лігі Нацый супраць каманды Беларусі 12 кастрычніка, нягледзячы на настойлівыя заклікі ўрада Вялікабрытаніі не сустракацца з камандай Карласа Алоса.
Як сцвярджае Mirror, там лічылі, што каманда Майкла О'ніла павінна байкатаваць матч.
Паядынак паміж камандамі запланаваны на 12 кастрычніка.