600 дзён як нічога не чуваць пра Марыю Калеснікаву

Пра паплечніцу Віктара Бабарыкі, асуджаную на 11 гадоў калоніі, нічога не чуваць з лютага 2023 года.

07.10.2024 / 15:31

«600 дзён няма вестак ад Марыі Калеснікавай. Гэта выклікае велізарную трывогу: ці жывая наша Маша? Марыя стала сімвалам барацьбы за свабоду Беларусі. Сёння мы ўсе разам можам змагацца за свабоду Марыі і іншых палітвязняў», — нагадвае тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Аўтары канала просяць распаўсюджваць пра Калесніку любую інфармацыю, як і інфармацыю пра іншых палітвязняў, якія таксама трапілі ў рэжым інкамунікада.

Nashaniva.com