У Петрыкаўскім раёне пенсіянер адправіўся рыбачыць на лодцы і заблукаў

Мужчына рыбачыў у рацэ і ў нейкі момант зразумеў, што не ведае, у які бок плыць.

07.10.2024 / 20:04

Фота: Таварыства выратавання на вадзе

Жыхар вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёна адправіўся на рыбалку на надзіманай лодцы 6 кастрычніка. У нейкі момант 75-гадовы мужчына зразумеў, што заблукаў.

У вадзе рыбак правёў амаль суткі ў бездапаможным стане. Яго знайшлі ў вусці ракі Пціч ратавальнікі Петрыкаўскай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на вадзе.

Пенсіянера эвакуіравалі на бераг. Выратаваны рыбак з сімптомамі пераахаладжэння быў перададзены брыгадзе хуткай дапамогі.

У Оршы дзеці на рыбалцы вылавілі ў рацэ стагадовую ікону з Украіны

У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы

Гомельскія рыбакі злавілі ў Прыпяці гіганцкага сома ФОТА

Nashaniva.com