У Панаме затрымалі беларуса «за эканамічнае злачынства»

Панамская служба міграцыі (SNM) затрымала 37-гадовага грамадзяніна Беларусі на кантрольна-прапускным пункце Плая Эль Арэналь у Педасі, правінцыя Лос-Сантас. Беларуса перадалі ў мясцовую паліцыю па падазрэнні ў незавершанай судовай справе, паведамляе Reform.news са спасылкай на прэс-службу міграцыйнай службы Панамы.

08.10.2024 / 00:01

«Падчас праверкі па міграцыйных сістэмах была выяўлена трывога аб затрыманні і канваіраванні. Згаданы грамадзянін вышукваецца кампетэнтнымі органамі за эканамічнае злачынства», — гаворыцца ў паведамленні.

Разам з прэс-рэлізам апублікавана відэа затрымання.

Офіс Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краін, бяспечных для падарожжаў беларускіх актывістаў

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

МУС пахваліўся, што Інтэрпал аднаўляе супрацу з Беларуссю. Якія ёсць выпадкі выдачы грамадзян за апошні час?

Nashaniva.com