Пад Мінскам пешахода збілі адразу два аўтамабілі

Два аўтамабілі па чарзе збілі мужчыну, які ішоў пасярэдзіне праезнай часткі дарогі ў Мінскім раёне.

08.10.2024 / 07:21

Фота: ДАІ Мінаблвыканкама

«45-гадовы мінчук, кіруючы аўтамабілем Volkswagen, рухаючыся на 7-м км аўтадарогі Н9034 Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына, здзейсніў наезд на 47-гадовага пешахода. Мужчына ішоў па сярэдзіне праезнай часткі дарогі», — паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Ад удару мужчыну адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе на яго наехаў Fiat.

У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы.

Nashaniva.com