У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

Ад сёння, 8 кастрычніка, у пункце пропуску «Беняконі», што на літоўскай мяжы, пачнецца рамонт цэментабетоннага пакрыцця. Гэта можа павялічыць чаргу на праходжанне мяжы, паведамілі ў Мытным камітэце.

08.10.2024 / 09:40

Фота: Мытны камітэт

Рамантаваць будуць уязную паласу для руху грузавікоў. Таму грузавы транспарт пусцяць па адной паласе з легкавымі аўтамабілямі.

Як паведамляецца, работы будуць праводзіцца на працягу 10 дзён — да 18 кастрычніка.

Дарэчы, па стане на 08:00 у «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў не было, але стаялі 640 грузавікоў.

Nashaniva.com