Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях

Яны ішлі ў адной звязцы — адзін з іх сарваўся на вышыні 8167 метраў і пацягнуў астатніх за сабой. 

08.10.2024 / 09:57

Пяць расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях. Яны ішлі ў адной звязцы — адзін з іх сарваўся на вышыні 8167 метраў і пацягнуў астатніх за сабой, піша Mash.

Першыя чатыры чалавекі з групы паставілі лагер, калі падняліся на 7.420 метраў. Уначы падышлі яшчэ двое.

6 кастрычніка Аляксандр Душэйка, Алег Круглоў, Уладзімір Чысцік, Міхаіл Насенка, Дзмітрый Шпілявы, Валерый Шамала прадоўжылі шлях. Неўзабаве апошняму стала блага, ён адвязаўся і вярнуўся назад у лагер. Астатнія ішлі на вяршыню Дхаўлагіры далей. 

Праз некаторы час сувязь з імі знікла. Сёння раніцай ратавальнікі абляцелі гару на верталёце і знайшлі адзінага выжылага. Астатнія сарваліся ў прорву.

Nashaniva.com