Перавозчыкі расказалі, калі ўключаць печкі ў маршрутках

Для гэтага таксама ёсць свая тэмпературная «адсечка».

08.10.2024 / 11:27

Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў прадугледжана, што кіроўца абавязаны ўключаць ацяпленне салона пры тэмпературы паветра ніжэйшай за плюс 5 градусаў, піша Newgrodno.by..

Зрэшты, ніхто не забараняе ўключыць печку, калі на вуліцы крыху цяплей, але абстаноўка ў салоне таго патрабуе. Перавозчыкі часцей за ўсё арыентуюцца на запыты пасажыраў.

Многія маршруткі абсталяваны дадатковымі аўтаномнымі абагравальнікамі: таму нават у самыя моцныя халады ў салоне камфортная тэмпература.

Аднак, калі меркаваць па прагнозе надвор'я, у бліжэйшыя дні можа спатрэбіцца праца ўсіх кліматычных сістэм маршруткі. Днём абяцаюць амаль летняе цяпло (хоць бы не запатрабавалі кандыцыянер уключаць), а ўначы — амаль зімовы холад (памятаем нюансы пра печку).

Nashaniva.com