У Беларусі два дні і тры ночы могуць быць праблемы з інтэрнэтам

Пра магчымыя праблемы з доступам да інтэрнэту папярэджвае Белтэлекам.

08.10.2024 / 11:47

У Беларусі 9 і 10 кастрычніка могуць назірацца збоі з доступам у Інтэрнэт. Белтэлекам папярэджвае, што будзе праводзіць работы на сетцы перадачы даных. Таму ў аператараў інтэрнэт можа збоіць.

«З 09:00 9 кастрычніка 2024 года да 06:00 11 кастрычніка 2024 года ў сувязі з правядзеннем работ на сетцы перадачы даных РУП «Белтэлекам» магчымы перапынак доступу ў сетку Інтэрнэт для аператараў Беларусі, а таксама доступу да рэсурсаў сеткі РУП «Белтэлекам» праз падключэнне з РУП «НЦАТ» (Нацыянальны цэнтр абмену трафікам)», — гаворыцца ў паведамленні.

Наколькі маштабнымі будуць збоі, Белтэлекам не паведамляе.

Nashaniva.com