СБУ затрымала ў Малдове аднаго з ідэолагаў уварвання Расіі ва Украіну

Служба бяспекі Украіны сумесна з замежнымі партнёрамі і Дзяржпамежслужбай затрымала ў Малдове крамлёўскага ідэолага ўзброенай агрэсіі РФ Дзмітрыя Чысціліна, яму пагражае пажыццёвае зняволенне, паведамляе «Украінская праўда».

08.10.2024 / 15:48

Паводле звестак СБУ, Чысцілін ёсць памочнікам экс-дарадцы Уладзіміра Пуціна Сяргея Глазьева — аднаго з галоўных арганізатараў захопу Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама аўтара «стратэгіі інфармацыйнай вайны», якая апраўдвала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

З 2016 да 2024 года Чысцілін падрыхтаваў для Крамля некалькі «аналітычных матэрыялаў», у якіх падтрымліваў узброеную агрэсію РФ і прасоўваў «інтэграцыю» часова акупаваных тэрыторый Украіны ў склад Расіі.

Чысцілін пісаў шматлікія публікацыі, накіраваныя на інфармацыйныя атакі супраць Украіны.

Таксама ён прасоўваў інтарэсы Крамля за межамі РФ. У прыватнасці, удзельнічаў у арганізацыі ўмяшанняў у выбарчыя працэсы ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы на карысць Масквы.

Nashaniva.com