Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыдзецца праводзіць перамовы з Пуціным

Палітык расказаў, як будзе дзейнічаць, калі захоча прымяніць расійскую ядзерную зброю, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

08.10.2024 / 16:30

Скрыншот відеа «Пула первого»

Аляксандр Лукашэнка будзе праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным, калі яму спатрэбіцца выкарыстаць ядзерную зброю. Пра гэта Лукашэнка расказаў расійскім СМІ.

«Слухайце, нават калі б мы, як Паўночная Карэя, мелі зброю, вырабленую і створаную ў сябе, ніколі ў жыцці ніводная краіна не выкарыстала б яе самастойна без кансультацыі са сваімі саюзнікамі. А тым больш нам без кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй.

Калі, не дай бог (як Пуцін казаў, Вы задалі пытанне — я адказваю), таму што бразгаць гэтай зброяй — гэта сур'ёзная справа… Але калі б раптам, то, натуральна, мы б не проста пракансультаваліся, мы б вельмі сур'ёзна правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі па выкарыстанні гэтай зброі», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што са змяненнем расійскай ядзернай дактрыны, якая цяпер прадугледжвае прымяненне ядзернай зброі для абароны Беларусі, рызык для яе не дадалося.

У сакавіку Лукашэнка заяўляў, што Беларусь нібыта будзе кіраваць усёй ядзернай зброяй, якая знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю

Nashaniva.com