Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «МотолькоПомоги», учора самалёт Лукашэнкі вярнуўся з Масквы ў Мінск праз тэхнічныя праблемы, якія ўзніклі ў палёце.

08.10.2024 / 16:45

Сцвярджаецца, што ў 10:48 7 кастрычніка самы буйны самалёт з авіяпарку Лукашэнкі — Boeing 767-300 (EW-001PB) прызямліўся ў Маскве, дзе высадзіў яго самога разам з дэлегацыяй, а пасля таго пустым вярнуўся назад у Мінск ужо ў 14:00.

Сёння ж гэты борт на працягу гадзіны выконваў тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», што, у сваю чаргу, з'яўляецца ўскоснай прыкметай праверкі лётных сістэм, якія раней былі замененыя або адрамантаваныя ў самалёта на зямлі.

«МотолькоПомоги» лічыць, што гэтая сітуацыя нетыповая адразу па дзвюх прычынах:

9 жніўня 2024 года менавіта гэты Boeing 767-300 (EW-001PB) быў унесены ў санкцыйныя спісы ЗША. З таго моманту пад амерыканскімі санкцыямі знаходзіцца ўвесь авіяпарк, які выкарыстоўвае Лукашэнка.

Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыйдзецца праводзіць перамовы з Пуціным

У Лукашэнкі была моцная задышка, калі ён адказваў на пытанне расійскага журналіста

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе збіваць дроны любым сілавікам

Nashaniva.com