Мядзведзеў узнагародзіў беларускіх генералаў

19.02.2010 / 11:34

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узнагародзіў шэраг беларускіх военачальнікаў ордэнам Дружбы. Як гаворыцца ў адпаведным указе, яны ўдастоены ўзнагароды «за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне расійска-беларускага супрацоўніцтва», паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Ордэнам Дружбы ўзнагароджаны старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў, які да снежня мінулага года займаў пасаду начальніка Генштаба Узброеных Сіл, намеснік міністра абароны Юрый Меранцоў, намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Уладзімір Сулімаў, намеснік камандуючага Сухапутнымі войскамі — начальнік упраўлення баявой падрыхтоўкі і падрыхтоўкі рэзерваў Валерый Хахлоў.