БЕЛ Ł РУС

Свет

Турцыя следам за Расіяй заблакавала Discord

9.10.2024 / 9:43

Nashaniva.com

Улады Турцыі следам за Расіяй заблакавалі працу месенджара Discord, паведамляе турэцкі тэлеканал NTV Haber са спасылкай на кіраўніка Мінюста краіны Йылмаза Тунча.

Ён патлумачыў забарону платформы тым, што Discord выкарыстоўвалі для распаўсюджвання забароненай інфармацыі, якая змяшчае «сэксуальны гвалт над дзецьмі і непрыстойны кантэнт».

У аўторак, 8 кастрычніка, стала вядома, што ўлады Расіі заблакавалі працу Discord. Як сцвярджаюць у Раскамнаглядзе, доступ да Discord у краіне быў абмежаваны «для прадухілення выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў». Акрамя таго, блакаванне тлумачыцца «размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі». 

Чытайце таксама:

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord

Каментары да артыкула