Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?
9.10.2024 / 10:23
Сёння беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнку прадставяць гульцам у якасці новага галоўнага трэнера ФК «Пары Ніжні Ноўгарад», паведамляюць спартыўныя інсайдары. Бакі дамовіліся аб зарплаце ў 3,5 мільёна расійскіх рублёў у месяц (прыкладна 36 тысяч даляраў).
Фота: ФК «Дынама»
У выпадку скасавання кантракта з 25 па 30-ы тур, няўстойка трэнеру складзе 10 млн расійскіх рублёў. Калі Ганчарэнку звольняць раней — 20 млн (каля 210 тысяч даляраў), піша Mk.ru.
У гэтым сезоне чэмпіянату Расіі «Пары НН» ідзе на 12-м месцы пасля 11 тураў.
У мінулым сезоне экс-трэнер БАТЭ трэніраваў «Урал», які вылецеў у першую лігу. А Ганчарэнку звольнілі пры канцы сезона з-за благіх вынікаў.