У Брэсце яшчэ пяцярых асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га. А ўсяго па справе — ужо 58 чалавек

Гэта адна з самых буйных спраў за акцыі.

09.10.2024 / 11:17

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

У судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Аляксандр Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года прызначыў пяці берасцейцам тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі.

Як піша «Берасцейская Вясна», па выніках суда прызначылі:

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што яны 10 жніўня 2020 года «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, ужо вядома пра 58 чалавек, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Nashaniva.com