У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі

4 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледзелі адміністрацыйную справу датычна жыхара абласнога цэнтра Васіля Чарнякова.

09.10.2024 / 11:25

Яго абвінавачвалі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Працэс узначальваў суддзя Дзяніс Дрэбязаў. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца, піша «Вясна».

Васіль Чарнякоў працуе загадчыкам канцылярыі Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускага экзархату Расійскай праваслаўнай царквы. Таксама ён з'яўляецца захавальнікам унікальных абразоў, якія зберагаюцца ў храме-музеі пры епархіі.

Nashaniva.com