Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі
Федэрацыя футбола Літвы разам са зборнай вырашылі не выходзіць на поле супраць зборнай Беларусі ў матчы плэй-оф адбору чэмпіянату свету.
09.10.2024 / 11:41
Фота: lff.lt
«Засмучае, што нашы гульцы ў пляжны футбол не змогуць пазмагацца за наступны раўнд адбору і праверыць свае сілы з элітай спорту, але іншыя каштоўнасці ў гэтым выпадку застаюцца вышэйшымі за спорт. Мы абмеркавалі рашэнне з прадстаўнікамі зборнай і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю па гэтым пытанні», — заявіў прэзідэнт Федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус.
Матч меўся прайсці сёння, Беларусь ідзе ў наступны этап.
Раней з беларусамі ўжо адмаўляліся гуляць мужчынская і жаночая зборныя па звычайным футболе. Прычым жаночая зборная Літвы ў выніку заняла ў адборачнай групе трэцяе месца і не выйшла ў наступны этап (ёй былі залічаныя дзве паразы).
Андрэс Ін'еста завяршыў футбольную кар'еру ў 40 гадоў
З футбольнай зборнай Расіі адмаўляюцца гуляць нават зборныя з «дружалюбных» краін
Зборная Паўночнай Ірландыі не стане байкатаваць матч з Беларуссю
Футбольны салігорскі «Шахцёр» упершыню ў гісторыі вылецеў з вышэйшай лігі. Як так выйшла?