Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў

Яе аўтар — Павел Валатовіч. Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

09.10.2024 / 14:18

Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фотаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.

Павел Валатовіч

Пакуль выйшаў першы том, які ахоплівае першыя 15 з 30 гадоў незалежнасці Беларусі. Выданне на расійскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце. Другі том пра падзеі 2006—2019 можа быць падрыхтаваны напрыканцы 2025 года.

8 кастрычніка кніга была прэзентавана ў Варшаве на беларускіх аўторках Witryny Domu Wschodniego. 12 кастрычніка яе прэзентацыя адбудзецца ў Вільні ў Беларускім доме а 17.00.

Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, які пастаянна жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі «Нейра Дзюбеля» «Огромная тень дождевого червя» і гайда па тусовачным Мінску 90-х «От Паниковки до Шайбы».

Nashaniva.com