Лукашэнка: Захаду не ўдалося задушыць Беларусь і Расію

Захаду не ўдалося задушыць Беларусь і Расію. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў Крамлі з Уладзімірам Пуціным 9 кастрычніка, піша БелТА.

09.10.2024 / 14:50

Фота: БелТА

«Што тычыцца нашых адносін, самая галоўная выснова, як я мяркую, — Захад паставіў перад сабой планы задушыць нас, перш за ўсё ў эканоміцы, фінансах, — не атрымалася. Яны ўжо самі гэта прызнаюць», — сказаў ён.

«Вы правільна заўважылі — мы зрабілі стаўку пасля распаду Савецкага Саюза на захаванне і развіццё таго, што было. Яно спатрэбілася. Сёння мы разам працуем па вельмі многіх напрамках, вырабляем тавары. Яны ў асноўным знаходзяць попыт у Расійскай Федэрацыі. Расія мае патрэбу ў тых таварах, якія мы вырабляем. Ад сельскай гаспадаркі да мікраэлектронікі. Вы правільна пра гэта сказалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што яшчэ раней бакі дамовіліся аб узмацненні кааперацыі на перспектыву па многіх пытаннях. «Тое, што мы сёння робім», — дадаў ён.

Nashaniva.com