У Беларусі ўвядуць акцыз на энергетыкі

Акцыз на безалкагольныя энергетычныя напоі ў Беларусі ўвядуць у 2026 годзе. Пра гэта расказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні камісіі Палаты прадстаўнікоў, піша расійскае выданне Sputnik.

09.10.2024 / 20:00

Фота ілюстрацыйнае

Міністр заявіў, што «акцызы папаўняюцца новым аб'ектам — безалкагольнымі энергетычнымі напоямі». Для іх будуць прымяняць стаўку ў памеры 50 капеек на 1 літр гатовай прадукцыі.

Па словах Юрыя Селіверстава, прапанова выпрацаваная па выніках даручэння Лукашэнкі. Першапачаткова гаворка ішла пра акцыз на газаваныя напоі, якія ўтрымліваюць цукар. Але калі прапрацавалі гэтае пытанне, то заўважылі шэраг момантаў, «звязаных з пэўнымі складанасцямі як у адміністраванні, так і ў росце цэнаў».

У выніку вырашылі абкласці акцызам не ўсю газіроўку, а толькі безалкагольныя энергетычныя напоі. Акцыз увядуць з 2026 года, каб у бізнэсу быў час падрыхтавацца.

«Даходзіць да трох літраў у дзень». Беларусы, якія падселі на энергетыкі, расказалі пра сваю дзіўную залежнасць

«Нібыта кусаеш нешта скураное». У Беларусі выпусцілі марозіва са смакам энергетыка

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

Nashaniva.com