Мінчука прысудзілі да 18 гадоў калоніі. Сярод абвінавачванняў — тры пратэсныя артыкулы і згвалтаванне малалетняга

29 жніўня Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 35-гадоваму Алегу Вярцінскаму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

10.10.2024 / 07:44

Фота з Аднакласнікаў

Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы і ўдзеле ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі іншай краіны (частка артыкула 13 і частка 1 артыкула 361-3 КК), распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), дзеяннях супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і згвалтаванні малалетняга (частка 3 артыкула 167 КК).

У сакавіку 2024 года Следчы камітэт заяўляў, што яны знайшлі доказы згвалтавання 6-гадовага хлопчыка ў 2012 годзе. Вярцінскі казаў, што прыйшоў у школу, каб «скрасці каштоўныя рэчы, але нічога не знайшоў і пайшоў».

Суд улічыў, што ў 2022 годзе мужчыну прысудзілі да 15 гадоў за грубае парушэнне парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і згвалтаванне малалетняй, і вынес канчатковы прысуд у выглядзе 18 гадоў калоніі.

Мінскаму кухару пагражае да 25 гадоў зняволення па пяці артыкулах — чатыры палітычныя і адзін за педафілію

Nashaniva.com