Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Некалькі гадзін таму ў раёне станіцы Ханская пад Майкопам беспілотнікі атакавалі ваенны аэрадром «Ханская». Мясцовыя ўлады інфармацыю ніяк не каментавалі. 

10.10.2024 / 08:48

Ваенны аэрадром «Ханская» размешчаны за 3 км на ўсход ад станіцы Ханскай, за 6 км на паўночны захад ад горада Майкопа. Паводле адкрытых даных, там дыслакуецца 272-я авіяцыйная база Краснадарскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў.

Nashaniva.com