Затрымалі дырэктара віцебскага рыэлтарскага агенцтва

Учора, 9 кастрычніка, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі Барыса Аўлукова. Ён шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю ў абласным цэнтры, узначальвае агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць», паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

10.10.2024 / 10:56

Судзілі Аўлукова ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дэталі справы невядомыя. Найхутчэй, у мужчыны знайшлі рэпосты незалежных рэсурсаў, падпіскі ці лайкі пад імі. Суддзёй быў Уладзімір Царыкаў.

Nashaniva.com