Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

На таргах 10 кастрычніка даляр вырас на 1,02 капейкі да 3,3011.

10.10.2024 / 13:06

Такім чынам амерыканская валюта прабіла адзнаку 3,3 рубля і паставіла чарговы максімум з пачатку года.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775. То-бок рост складае 12 капеек.

Еўра сёння патаннеў на 2,46 капейкі да 3,62.

Расійскі рубель знізіўся на 1,4 капейкі да 3,4205 за 100 адзінак.

Юань зніжаецца на 1,52 капейкі да 4,7156 за 10 адзінак.

Nashaniva.com